Муза-компани: первый дистрибьютор и импортер музыкальных инструментов, звукового, светового оборудования Республики Беларусь.
+375 17 226-01-91
+375 17327-68-76
События »

Беларускiя флейтавыя днi да 225-годдзя з дня нараджэння Тэабальда Бёма

Беларускiя флейтавыя днi да 225-годдзя з дня нараджэння Тэабальда Бёма

Беларускiя флейтавыя днi да 225-годдзя з дня нараджэння Тэабальда Бёма

06 мая 2019 – 14:00

Iмя Тэабальда Бёма, нямецкага iнструментальнага майстра, флейтыста i кампазiтара, добра вядома ýсiм музыкантам. Дзякуючы гэтаму таленавiтаму, натхнёнаму вынаходнiку чалавецтва атрымала ý спадчыну першую сiстэму сучаснай папярочнай флейты.

Срэбныя iнструменты Бёма з асаблiвай запатэнтаванай сiстэмай размяшчэння клапанаý мелi светлае, афарбаванае i дасканалае гучанне. Тым не менш прайшло шмат дзесяцiгоддзяý да таго часу, калi флейты Бёма запанавалi ý аркестрах свету.

У далейшым найлепшыя канструктарскiя вынаходкi клапаннага механiзма Бёма былi запазычаны майстрамi, якiя удасканальвалi ýсе астатнiя музычныя iнструменты группы драýляных духавых, у тым лiку саксафон.

23 траýня 2019 года канцэртная зала «Верхнi горад» на Плошчы Свабоды 23а ý Мiнску гасцiнна прывiтае наведвальнiкаý i ýдзельнiкаý святочнага канцэрта, якi распачне iнтэрнацыянальны фэст «Беларускiя флейтавыя днi». Падчас гэтага першага мерапрыемства пад назвай «Гiсторыя флейты» выбiтныя беларускiя i замежныя флейтысты зладзяць для слухачоý яскравую вандроýку праз розныя музычныя эпохi, што дазволiць наглядна ýсвядомiць дыялектыку развiцця самага чарадзейнага духавога музычнага iнструмента.

Арганiзатары "Беларускiх флейтавых дзён", што адбудуцца з 23 па 26 траýня на некалькiх музычных пляцоýках Мiнска, падрыхтавалi сустрэчы з цiкавымi замежнымi гасцямi, майстар-класы прафесiйных флейтыстаý, незвычайныя канцэрты, а таксама экспазiцыю добра вядомых у свеце флейт прадпрыемства Di Zhao.

Спiс адрасоý, дзе будуць ладзiцца мерапрыемствы Беларускiх флейтавых дней:

  • Беларуская Дзяржаýная Акадэмiя музыкi, 2-гi навучальны корпус, вул. Камунiстычная, 9. Малая зала (1 паверх)
  • Дзiцячая музычная школа №10, вул. Энгельса, 1
  • Канцэртная зала «Верхнi горад», Плошча Свабоды, 23а
  • Малая зала Белдзяржфiлармонii, праспект Незалежнасцi, 50

Падрабязнасцi аб фэсце апублiкаваны на Iнтэрнэт-старонцы мерапрыемства  http://www.flutedays.by

З праграмай кожнага дня фэсту i з афiшамi канцэртаý можна азнаёмiцца ý дадатковых артыкулах на нашым сайце.

Кантактныя даныя арганiзатараý для замовы квiткоý i запiсу на майстар-класы (колькасць месцаý абмежаваная):

Беларускi флейтавы цэнтр

+375(29) 756 31 96 Святлана Пiлiпенка
+375(29) 615 55 83 Дыяна Гантарэнка

Электронная пошта: 
belfluteday@gmail.com

З задавальненнем паведамляем, што ТАА «Муза-компанi» з’яýляецца удзельнiкам гэтага унiкальнага музычнага фэсту. 

Будзем рады ýбачыцца з Вамi падчас "Беларускiх флейтавых дзён"!

Дарэчы!

Тэабальд Бём (9 красавiка 1794 – 25 лiстапада 1881) быý сучаснiкам не толькi Людвiга Баха Бетховена, Джузэппэ Вердзi i Станiслава Манюшкi, але таксама добра вядомых у тагачасным Менску музыкантаý, педагогаý, папулярызатараý музычнай культуры, братоý Дамiнiка (21 траýня 1797 – 1870) i Вiкенцiя (16 жнiýня 1804 - ?) Стафановiчаý, якiя на працягу сарака трох гадоý кiравалi Менскiм гарадскiм аркестрам.

Менская ратуша – кульмiнацыйны будынак Плошчы Свабоды – у першай палове 19-га стагоддзя з’яýлялася творчай пляцоýкай Менскага гарадскога аркестра, дзiцячай музычнай школы i тэатра.

Праз 200 гадоý Плошча Свабоды, дзякуючы канцэртнай зале «Верхнi горад», iзноý з’яýляецца музычным сэрцам Мiнску i Беларусi.