
Вiншуем з Разством Хрыста ýсiх каталiкоý, пратэстантаý i праваслаýных вернiкаý!
24 декабря 2020 – 09:03
Шаноýныя сябры, клiенты, суайчыннiкi!
Сардэчна вiншуем з надыходзячым святам Божага Нараджэння!
Гэта самае гуманнае свята, створанае чалавецтвам.
Наш калектыý жадае, каб вашыя сэрцы сёння напоýнiлiся любоýю, спагадай да тых, хто пакутуе цi жыве ý недастачы, пачуццём яднання дзеля адной вялiкай мэты - каб правiлы Царства Бога Хрыста запанавалi на беларускай зямлi. Дзеля таго нам варта памятаць i усiм выконваць дзесяць запаведзяý Хрыста. Бо Ён казаý:
Запаведзь новую даю вам, ды любіце адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго.
Па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго.
(Ян. 13: 34-35)
Дык вось, будзьце дасканалыя, як дасканалы Айцец ваш Нябесны.
(Мц. 05:48)
Хай сённяшні дзень надасць кожнаму з вас бадзёрасці, сіл, веры, натхнення, мэтанакіраванасці, энергіі абнаўлення і творчай прадпрымальнасці.
Хай вечар напярэдадні Калядаў напоўніць вашыя дамы радасным чаканнем цуду, цяплом, надзеяй на лепшае, актыўнымі цікавымі заняткамі з дамачадцамі, прыемнымі перадкаляднымi клопатамі, водарам свежага печыва i калядных страваў.
Хай у святочныя дні святыя песні і музыка гучаць не толькі ў вашых душах, але ў вялікіх сяброўскіх і суседскіх карагодах вакол ялiнак у дварах.
Хай пуцяводная зорка ярка заззяе на небе, паведамляючы нам усім добрую вестку, і пакажа нам правільны шлях да шчаслівага і свабоднага жыцця ў роднай краіне.
З Разством Пана Бога, дарагiя!
