Муза-компани: первый дистрибьютор и импортер музыкальных инструментов, звукового, светового оборудования Республики Беларусь.
+375 17 226-01-91
+375 17327-68-76
События »

Выстава флейт Di Zhao на "Беларускiх флейтавых днях" у Мiнску

Выстава флейт Di Zhao на "Беларускiх флейтавых днях" у Мiнску

Выстава флейт Di Zhao на "Беларускiх флейтавых днях" у Мiнску

22 мая 2019 – 15:30

Навучанне студэнта выканальніцтву на музычным інструменце можна параўнаць з падрыхтоўкай прафесійнага аўтагоншчыка.

Шлях станаўлення сапраўднага прафесіянала заýсёды пачынаецца з першага аб'екта працы, які трапляе яму ў рукі. З інструмента, які, пры сістэмна арганізаванай рабоце, альбо выкліча ў пачаткоўца аматара расчараванне і роспач, альбо наадварот - падорыць добрую крыху радасці і ўпэўненасці ў сваіх сілах.

Падобна да таго, як гоначнае аўто з'яўляецца пропускам да ўдзелу ў аматарскім ралі, так і правільна падабраны музычны інструмент адкрывае мэтанакiраваным музыкам шлях да галоўных кузняў таленту - да краiнавых і міжнародных музычных фэстаý і конкурсаў.

Місія ТАА «Муза-компані» - забяспечваць музыкаў Беларусі тымі прыладамі, тэхнічныя ўласцівасці якіх дазваляюць здзяйсняць творчыя мары ў сферы музыкі.

У рамках фестывалю «Беларускiя флейтавыя днi ý Мiнску» з 23 па 26 траýня 2019 года наша кампанія сумесна з Беларускім флейтавым цэнтрам прадставіць Вашай увазе флейты вядомай амерыканскай кампаніі Di Zhao. Гэтыя інструменты ручной зборкі дазваляюць навучэнцам і студэнтам ўпэўнена рэалізоўваць свае творчыя і прафесійныя амбіцыі.

Флейты Di Zhao - гэта добра абмеркаваныя інвестыцыі ў якасныя музычныя прылады - вашы гоначныя аўто, якія дадуць магчымасць паспяхова напрацаваць і потым, у конкурснай барацьбе, праявіць свае здольнасці і таленты.

Для музычных школ даступныя iнвестыцыi у асартымент флейт Di Zhao – гэта шлях да стварэння флейтовага «аýтапарку», якi можна за разумны кошт даваць вучням у арэнду.

Студэнцкiя флейты лiнейкi Di Zhao Debut створаны менавiта для гэтай мэты: даць дзецям магчымасць паспрабаваць i вызначыць для сябе, цi натхняе iх iгра на флейце.

Кампанія Di Zhao Flutes была заснавана ў 2006 годзе прафесійным флейтыстам і інжынерам Дзі Чжао, які пасля заканчэння кансерваторыі горада Ухань на працягу апошніх 35 гадоў паспеў атрымаць ступень магістра ва ýніверсітэце штата Індыяна ў ЗША, асвоіць прафесію майстра па рамонце духавых інструментаў у Тэхнічным каледжы штата Аёва, папрацаваць першай флейтай у аркестры тэлекампаніі горада Хунань, першай флейтай ў Нацыянальным аркестры КНР у Пекіне, а таксама тэхнічным спецыялістам розных вытворчых узроўняў у вядомых флейтавых кампанiях ЗША: Burkart Flutes, Arista Flutes, Verne Q. Powell Flutes.

Дзякуючы намаганням, ведам і вопыту майстра Дзі кампанія Verne Q. Powell зладзіла лінейку флейт Powell Sonare.

Крыху пазней Дзі стаў ідэйным натхняльнікам сумеснага інвестыцыйнага вытворчага праекта, у выніку якога з'явілася студэнцкая лінейка флейт Haynes Amadeus ад легендарнай бостанскай кампаніі William S. Haynes Flute Company.

У 2006 годзе, пакінуўшы высокую пасаду ў кампаніі William S. Haynes Flute Company, Дзi Чжао выканаў сваю мару - адкрыў уласную кампанію, якая вырабляе для маладых музыкаý высакаякасныя флейты. Імкненне клапаціцца аб прафесійным росце маладых флейтыстаў стала місіяй кампаніі Дзі Чжао. Гэтая ўсвядомленая місія, накіраваная на падтрымку флейтыстаў, дазволіла майстру Дзі хутка вырасціць маладую кампанію ý буйное прадпрыемства, якое валодае офісамі ва Уэстфорде, Цяньцзіне і мае сучасную фабрыку ў Джыньджоу. На фабрыцы стварэннем флейт займаюцца больш за 50 тэхнічных спецыялістаў. Фокус толькі на адным вiдзе музычнага інструмента, прафесіяналізм майстроў і ручная зборка - тое, што трэба для вытворчасці флейт самай высокай якасці.

Сёння кампанія Di Zhao Flutes стварае годную канкурэнцыю лідэрам флейтавай індустрыі і прызнана адной з самых хутка ýзыходзячых зорак гэтай сферы.

Асартымент флейт Di Zhao не абмяжоўваецца толькі студэнцкімі інструментамі або толькі флейтамi in C.

Флейтысты любога прафесійнага ўзроўня могуць дазволіць сабе дасцiпныя і якасныя прылады з шырокага асартыменту: флейты in C, флейты-пікала, альтовыя і басовыя флейты, флейты з драýнiны грэнадзiла, флейты ручной працы.

Фабрыка Di Zhao гарантуе, што, пры захаванні ўмоў належнага догляду і эксплуатацыі, інструменты будуць бездакорна служыць не менш за пяць гадоў.

Гарантыйнае і паслягарантыйнае абслугоўванне флейт Di Zhao можна выканаць у Беларускім флейтавым цэнтры, які адчынены ў Мінску ў Верхнім горадзе побач з Мiнскай ратушай.

Кансультацыю аб тэхнiчных асаблiвасцях флейт Di Zhao можна атрымаць у спецыялістаў ТАА «Муза-компані» па тэлефонах:

+375 17 226 01 91

+375 17 327 68 76

+375 17 328 66 53

+375 17 328 68 24

+375 17 328 68 92

 

Па пытаннях тэхнічнага абслугоўвання флейт любых брэндаý звяртайцеся да майстроў Беларускага флейтавага цэнтра:

+375(29)756 31 96 Святлана Пiлiпенка 
+375(29) 615 55 83 Дыяна Гантарэнка

Нашы выставы флейт Di Zhao адбудуцца у чацвер 23.05.2019 з 17:00 да 19:00 у фае музычнай залi "Верхнi горад", потым 25 траýня з 13:00 да 14:30 у Дзiцячай музычнай школе №10 на Энгельса 1 i 26 траýня з 17:00 да 19:00 у Белдзяржфiлармонii.

Прыходзьце, калi ласка! Будзем чакаць сустрэчы з вамi!

Калектыý ТАА "Муза-компанi"